BE RU EN

Ансамбль "Харошкі" адзначыў 40-годдзе

  • 19.10.2014, 18:01

Юбілейны канцэрт ансамбля прайшоў у Менску.

У дзвюхгадзінным сольным выступе прысутнічалі вакальна-харэаграфічныя замалёўкі розных часоў, уся скарбніца фальклорнага мастацтва Беларусі. Калі не толькі іскры з вачэй, калі агонь ад дотыку з паркетам. Экспрэсіўныя, грацыёзныя і лёгкія. Такімі іх ведаюць і любяць. Дзве гадзіны авацый - месяцы цяжкіх трэніровак, перадае тэлеканал СТВ.

Сінтэз беларускай гісторыі, нацыянальнага каларыту і народнага танца ўжо даўно стаў жывой легендай беларусаў. Не аднойчы «Якія добрыя «Харошкі!» скандавалі спрактыкаваны глядач у Англіі, Італіі, Нямеччыне, Францыі і Японіі. Іх зноў і зноў стоячы прасілі выканаць «на біс» «Лявоніху», «Дуду» і «Кросны» у Фінляндыі, Польшчы, Гішпаніі. Ужо 40 гадоў запар яны гастралююць па гарадах і вёсках роднай Беларусі.

«Часта пытаюцца, а будзе ў вас вось такі нумар або вось такі. Я кажу, не можам жа мы ўвесь час адны і тыя ж нумары даваць. Прыходзьце. У нас новыя будуць нумары», - кажа Валянціна Гаявая, балетмайстар, народная артыстка Беларусі.

Асаблівы гонар "Харошак" - касцюмны фонд. Толькі натуральныя тканіны і фурнітура. Вось і ў юбілейным канцэрце не без каларытных строяў. Сярод такіх казачных строяў, заслону ўласных таямніц не супраць раскрыць і народныя артысты.

«Харошкі» нарадзіліся ў 1974 і за 40 гадоў разам са сваёй «мамай» Гаявой - строгай, але справядлівай - сталі легендай краіны. Валянціне Іванаўне паціскала руку сама Маргарэт Тэтчэр. Гаявая ў гэтых руках ужо столькі гадоў трымае беларускую народную харэаграфію.

Апошнія навіны