BE RU EN

Заўтра ў Беларусі дажджы і навальніцы

  • 19.10.2014, 16:26

Хмарна з прасвятленнямі чакаецца ў Беларусі 20 кастрычніка.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Гідраметэацэнтры.

На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, уночы ў Віцебскай вобласці месцамі пройдуць дажджы моцныя. Удзень у асобных раёнах рэспублікі магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі да моцнага (у асобных раёнах узмацненне ветру да 15-20 метраў у секунду).

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса на ўсходзе да 10 градусаў цяпла на захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў.

Апошнія навіны