BE RU EN

Пілоты Lufthansa абвясцілі страйк

  • 19.10.2014, 16:24

Прафзвяз пілотаў нямецкай авіякампаніі Lufthansa абвясціў аб двухдзённым страйку.

Не выйдуць на працу экіпажы самалётаў "Аэробус 320" і "Боінг 737", перадае BBC.

Прафзвяз заявіў, што страйк будзе з 11 гадзін раніцы панядзелка да 10 гадзін вечара аўторка.

Пілоты незадаволеныя цяперашнімі ўмовамі разліку пенсій у авіякампаніі.

Апошнія навіны