BE RU EN

Зміцер Дашкевіч прэзентаваў сваю кнігу ў Гародні

  • 19.10.2014, 16:23

Кніга «Чарвяк» - зборнік апавяданняў, напісаных палітвязням за кратамі.

Сёння прайшла яе прэзентацыя ў Гародні, перадае «Радыё Рацыя».

Большасць тэкстаў было напісана Змітром Дашкевічам падчас ягонага зняволення ў Глыбоцкай і Горацкай калоніях у 2011-2013 гадах.

Кніга выйшла ў Вільні. Выданне з цвёрдай вокладкай мае 164 старонкі мастацкай прозы. Аповяд, які даў назву кнізе, - «Чарвяк» - аўтар напісаў у гарадзенскай турме.

На прэзентацыю прыйшлі студэнты, грамадскія актывісты і былыя вязні.

Апошнія навіны