BE RU EN

Папа Павел VI далучаны да ліку блаславёных

  • 19.10.2014, 13:51

У Рыме праходзіць цырымонія прылічэння да ліку блаславёных былога папы Паўла VI.

Папа рымскі Павел VI (да інтранізацыі - Джавані Батыста Энрыка Антоніё Марыя Манціні) ўзначальваў Рымска-каталіцкую царкву з 1963 да 1978 года, у складаны для Ватыкана перыяд сэкулярызацыі заходняга грамадства. Ён закончыў рэформы Другога Ватыканскага Сабору і вядомы сваёй экуменічнай дзейнасцю, перадае BBC.

Павел VI стаў першым Рымскім пантыфікам з IX стагоддзя, які наведаў александрыйскага і канстанцінопальскага патрыярхаў. Ён увёў у багаслоўскі каталіцкі абыходак фразеалагізм "цэрквы-сёстры".

Разам з тым Павел VI выклікаў крытыку ў грамадстве выданнем дзвюх энцыклік - аб цэлібаце (Sacerdotalis caelibatus) і аб кантролі над нараджальнасцю (Humanae vitae).

У Humanae vitae Павел VI асудзіў штучны кантроль над нараджальнасцю і забараніў каталікам карыстацца контрацэптывамі.

Апошнія навіны