BE RU EN

Над праспектам у Барысаве вывесілі 15 нацыянальных сцягоў

  • 19.10.2014, 13:42

Акцыя праведзеная ў знак салідарнасці з актывістам Паўлам Вінаградавым, які знаходзіцца ў турме.

18 кастрычнік актывісты руху «Змена» вывесілі ў Барысаве на мосце на праспекце Рэвалюцыі 15 нацыянальных сцягоў. Акцыя прайшла паспяхова, ніхто з актывістаў не затрыманы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі актывісты «Змены».

Павел Вінаградаў 9 кастрычніка быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Менска на 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле сфальсіфікаваных абвінавачванняў.

Апошнія навіны