BE RU EN

На Майдане ў Кіеве пройдзе «Усеўкраінская малітва»

  • 19.10.2014, 12:09

На Майдане ў Кіеве ў нядзелю 19 кастрычніка, на 15:00 запланаваная Усеўкраінская малітва.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнай Рады Украіны.

"Падтрымліваючы ініцыятыву, якая абмяркоўвалася падчас сустрэчы старшыні Вярхоўнай Рады Украіны і прэм'ер-міністра Арсенія Яцэнюка з Усеўкраінскай радай цэркваў, Аляксандр Турчынаў заклікаў вернікаў, усіх кіраўнікоў цэркваў і рэлігійных арганізацый аб'яднацца ў агульнай малітве за Украіну", - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў Аляксандра Турчынава, "малітва аб'яднае ўкраінцаў і прымусіць іх адчуць сябе адзінай сям'ёй".

Апошнія навіны