BE RU EN

Украінскія вайскоўцы пад Луганскам адбілі наступ баявікоў

  • 18.10.2014, 19:46

Цягам некалькіх гадзін баевікі штурмавалі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў ля вёскі Смелае.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі.

"Ля Смелага цягам некалькіх гадзін доўжыўся бой. Баявікі спрабавалі штурмаваць нашыя пазіцыі і ад агню ў адказ гэтыя спробы захлынуліся", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага адзначаецца, што ўзаемадзеянне асабовага складу блок-паста і падраздзяленняў агнявой падтрымкі дазволіла ўтрымаць кантроль над аб'ектам з мінімальнымі стратамі. У выніку сутыкнення два ўкраінскія вайскоўцы атрымалі раны. Баевікі панеслі значныя страты і адступілі.

У Данецку цягам усяго дня былі чуваць магутныя залпы і выбухі, раны атрымалі работнікі Гарводаканала. А 13.45 ад масаванага абстрэлу пацярпелі Куйбышаўскі і Кіраўскі раёны. Адбылося аварыйнае адключэнне 78 падстанцый. Было выведзена з ладу электразабеспячэнне Кіраўскага вадаправоднага вузла, праз што было спынена водазабеспячэнне ў частцы Кіраўскага і Ленінскага раёнаў.

Акрамя таго, без электраэнэргіі засталіся 2 вугальных прадпрыемствы - шахты "Кіраўская" і "Лідзіеўка", дзе ў момант абстрэлу пад зямлёй знаходзілася 5 гарнякоў і 3 гарнякі адпаведна. Цягам гадзіны электразабеспячэнне ўсіх абясточаных падстанцый было адноўленае. Шахцёры не пацярпелі.

Апошнія навіны