BE RU EN

ААН налічыла ва Украіне 400 тысяч бежанцаў

  • 18.10.2014, 16:25

Яшчэ 427 тысячаў чалавек выехалі ў суседнія краіны.

Больш за 415 тысяч унутраных перасяленцаў знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Такія звесткі падаюцца ў справаздачы Управы ААН у каардынацыі гуманітарных пытанняў, піша "Корреспондент".

"Паводле стану на 17 кастрычніка ва Украіне знаходзяцца 415,078 тысяч асоб, што перамясціліся ўнутры краіны", - гаворыцца ў справаздачы.

У дакуменце таксама адзначаецца, што паводле стану на 17 кастрычніка на тэрыторыях, закранутых канфліктам, пражываюць амаль 5,2 мільёнаў чалавек. Яшчэ 427,004 тысяч, паводле інфармацыі Управы ААН у каардынацыі гуманітарных пытанняў, выехалі бежанцамі ў суседнія краіны.

Апошнія навіны