BE RU EN

Фінская кампанія прадэманстравала новую форму зборнай Беларусі ў біятлоне

  • 18.10.2014, 14:29

Кампанія One Way Sport прадэманстравала новыя камбінезоны для беларускіх біятланістаў.

Іх адправілі ў фінскі горад Вуакаты, дзе нашы спартоўцы цяпер праводзяць свой збор. Аб гэтым паведамляецца ў запісе кампаніі ў сацсетцы «Вконтакте».

One Way Sport - гэта фінская кампанія, якая распачала сваю дзейнасць з вытворчасці высакаякасных палак для бегавых лыжаў. На сённяшні дзень брэнд прапануе шырокі асартымент спартовага інвентара для дылетантаў і прафесіяналаў - бегавыя і ролікавыя лыжы, чаравікі і мацаванні, палкі, лыжнае адзенне і аксесуары, а таксама першакласныя мазі слізгацення.

Апошнія навіны