BE RU EN

На матчы «Шахцёр» - «Валынь» трыбуны скандавалі «Жыве Беларусь» (Відэа)

  • 18.10.2014, 12:34

Украінскія фанаты прадаўжаюць акцыю салідарнасці з беларусамі.

На гэты раз наш патрыятычны лозунг гучаў на матчы паміж данецкім «Шахцёрам» і луцкай «Валынню». Відэа размясціў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Ігар Шчэкарэвіч.

Гульня праходзіла на «Арэне-Львоў» 17 кастрычніка. «Шахцёр» перамог з лікам 6: 2.

Многія фанаты «Валыні» былі на матчы Беларусь-Украіна, дзе таксама гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Апошнія навіны