BE RU EN

Крэдытку Абамы не прынялі ў рэстаране

  • 18.10.2014, 10:19

Расплачвацца за абед прыйшлося ягонай жонцы.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама не змог расплаціцца крэдытнай картай за абед у нью-ёркскім рэстаране. Банк палічыў, што ягоная карта скампраметаваная, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на BBC.

Інцыдэнт адбыўся месяц таму, і Абама распавёў пра яго ў пятніцу, 17 кастрычніка, выступаючы з прамовай аб неабходнасці ўзмацніць меры бяспекі банкаўскіх пераводаў.

Са слоў прэзідэнта, ён настолькі рэдка карыстаецца крэдытнай картай, што спробу расплаціцца ёй сістэма бяспекі банка палічыла падазронай і адмовілася пацвердзіць плацёж.

Расплачвацца за абед прыйшлося ягонай жонцы Мішэль.

Апошнія навіны