BE RU EN

Польшча пачала выдаваць беларусам візы на два гады

  • 18.10.2014, 8:32

Беларусы могуць атрымаць шэнгенскія турыстычныя візы тэрмінам на два гады.

Іх сталі выдаваць польскія консульскія службы. Гэта зроблена для таго, каб турысты змаглі больш камфортна адпачываць у Польшчы і краінах Шэнгенскай зоны, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Новыя доўгатэрміновыя, двухгадовыя турыстычныя візы мы ўжо выдаем. Жыхары Гарадзеншчыны і турыстычныя бюро могуць падаваць анкеты на двухгадовую турыстычную візу. Гэта віза, якую мы выдаем асобам, якія былі ў Польшчы, - кажа генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч.

Усе польскія консульствы, якія дзейнічаюць у Беларусі, штогод выдаюць 350 тысяч віз. Адно толькі гарадзенскае генеральнае консульства забяспечвае візамі 115 тысяч беларусаў.

Апошнія навіны