BE RU EN

М. Орда ачоліць ФПБ

  • 17.10.2014, 15:44

Беларускія ўлады вызначыліся з кандыдатурай новага кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў.

Як стала вядома «Салідарнасці» з годных даверу крыніц, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ачоліць Міхаіл Орда. А Леанід Козік, які 12 гадоў старшыняваў у ФПБ, сыходзіць незваротна.

48-гадовы Орда па першай адукацыі з'яўляецца ветэрынарам. Таксама ён скончыў Расейскую акадэмію кіравання дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ па спецыяльнасці «дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Пры гэтым працоўную дзейнасць Орда пачаў слесарам у «Расеі» - так называўся калгас у Дзятлаўскім раёне. Але потым пайшоў па грамадскай лініі і даслужыўся да пасады кіраўніка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таксама з'яўляўся ўпаўнаважаным Аляксандра Лукашэнкі Гарадзенскай вобласці. Аапошнім часам займаў крэсла кіраўніка прадстаўніцтва пастаяннага камітэта саюзнай дзяржавы ў Менску.

Таксама Орда вядомы сваімі антызаходнімі выказваннямі. Увогуле, «ярлык» на кіраванне ФПБ выдалі «годнаму кадру».

Апошнія навіны