BE RU EN

Студыя «Квартал-95» едзе ў Менск

  • 17.10.2014, 10:50

Украінскія комікі былі ў Менску ў сакавіку гэтага года і вось цяпер вяртаюцца з новай праграмай.

Выступ адбудзецца 31 кастрычніка ў вялікай зале Палаца Рэспублікі а 19-й. Сёння ў продажы ёсць квіткі ад 430000 да 1150000 рублёў. З дваровай каманды КВЗ «Студыя Квартал-95» ператварылася ў адну з найбуйнейшых фабрык вытворчасці гумару, а таксама тэлевізійных і кінапраектаў. І ў гэтым годзе каманда гумарыстаў адзначае юбілей - 10 гадоў, піша onliner.by.

- Канцэртная праграма «Студыі Квартал-95» - гэта пародыі, скэтчы і вострыя сатыры на самыя розныя тэмы. І на шматлікія просьбы яны зноў едуць да нас са сваёй унікальнай тэатралізаванай праграмай, - распавядаюць арганізатары. - Адметнай рысай калектыву з'яўляецца спалучэнне арыгінальных акторскіх мініяцюр, выдатных вакальных эцюдаў і інтэрактыўных нумароў з удзелам зорак тэатра, кіно і эстрады.

Апошнія навіны