BE RU EN

Парашэнка і Мэркель сустрэліся ў Мілане

  • 16.10.2014, 20:58

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з канцлеркай ФРГ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў «Твітэры» кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«На сустрэчы з фэдэральнай канцлеркай Нямеччыны - Ангелай Мэркель», - падпісаў Пётр Парашэнка ў мікраблогу фотаздымак з Мэркель.

Паведамляецца, што асаблівую ўвагу палітыкі надалі сітуацыі ў Данбасе.

«Падчас сустрэчы з Ангелай Мэркель асаблівую ўвагу звярнулі на важнасць імплементацыі менскіх дамоўленасцей і поўнае спыненне агню», - напісаў Парашэнка.

Таксама прэзідэнт Украіны сустрэўся з прэзідэнтам Італіі Джорджа Напалітана.

Заўтра Парашэнка ў Мілане павінен сустрэцца з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Апошнія навіны