BE RU EN

Жыхар Баранавічаў зламаў нагу і памёр у шпіталі

  • 16.10.2014, 16:41

Праз медычную нядбайнасць просты пералом прычыніўся да смерці жыхара Баранавічаў.

Пра гэта charter97.org паведаміла знаёмая памерлага.

«Гэты сумны выпадак адбыўся блізу года назад, у другой дэкадзе чэрвеня 2013 года ў адной з Баранавіцкіх лякарняў. Уладзімір Белавус жыў на вуліцы 50-годдзя ВЛКСМ. Так атрымалася, што ён трапіў у лякарню, да якой быў прымацаваны паводле месца жыхарства, а лекары давалі яму нейкія прэпараты, што разрэджваюць кроў - і ў выніку ён памёр ад таго, што захлынуўся крывёю», - распавяла яна.

Нагадаем, надоечы паведамлялася пра тое, што медыкам падымуць заробкі з верасня, аднак лекары хуткай дапамогі паведамляюць пра тое, што іх чарговым разам падманулі. Да таго ж, цяперашні ўзровень жыцця медыкаў з улікам цяперашніх заробкаў не дазваляе ім працаваць у сферы аховы здароўя з максімальнай аддачай.

Апошнія навіны