BE RU EN

На Манхэтэне пабудавалі самы высокі ў свеце хмарачос

  • 16.10.2014, 15:54

Самы высокі ў свеце жылы хмарачос пабудавалі на Манхэтэне ў Нью-Ёрку.

Ягоная вышыня - амаль 426 м, у ім 96 паверхаў і 104 кватэры, піша gazeta.ru.

Каб стаць уладальнікам апартаментаў з выглядам на Цэнтральны парк, Атлантычны акіян і наогул увесь мегаполіс, трэба мець кругленькую суму - ад $16,950 млн да $95 млн.

Нью-Ёрк, такім чынам, абышоў вядомы сваімі хмарачосамі Дубай. Менавіта там з 2009 года ідзе будаўніцтва хмарачоса Pentominium (516 м, 122 паверхі), які прэтэндаваў на званне самага высокага ў свеце жылога будынка. Яго, дарэчы, абяцаюць дабудаваць бліжэйшым часам.

Апошнія навіны