BE RU EN

Былы прэм'ер Украіны «знайшоўся» ў Дзярждуме

  • 16.10.2014, 15:47

Мікалай Азараў удзельнічае ў пасяджэнні камітэта Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, які праходзіць у чацвер.

Сустрэча праходзіць у закрытым рэжыме. Да пачатку пасяджэння Мікалай Азараў правёў перамовы з кіраўніком камітэта Леанідам Слуцкім, піша РІА «Новости».

Мець дачыненні з журналістамі былы прэм'ер Украіны катэгарычна адмовіўся.

Нагадаем, раней дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заявіў аб тым, што былы прэзідэнт Віктар Януковіч, а таксама экс-чыноўнікі з ягонага бліжэйшага атачэння, у тым ліку, Мікалай Азараў і былы генпракурор Віктар Пшонка атрымалі грамадзянства РФ.

Фота: Reuters

Апошнія навіны