BE RU EN

Грамадзянка Расеі ў Оршы выдала сябе за сацработніцу і абакрала пенсіянера

  • 16.10.2014, 15:20

34-гадовая грамадзянка Расеі выдала сябе за сацыяльную работніцу і зайшла ў кватэру да 89-гадовага пенсіянера.

Жанчына вынесла з дома зберажэнні пенсіянера: паўтара мільёна рублёў, 100 еўра і 600 даляраў. Мужчына выявіў прапажу толькі пасля таго, як жанчына пакінула кватэру. Пенсіянер адразу ж звярнуўся ў міліцыю, піша БелаПАН.

Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была распачатая крымінальная справа паводле арт.205 КК РБ (крадзеж).

Было высветлена, што жанчына адцягвала ўвагу пенсіянера размовамі аб тым, што ў кватэры трэба правесці касметычны рамонт. Таксама расейка распавядала, што старое пенсійнае пасведчанне мужчыны трэба памяняць на дакумент новага ўзору.

Падчас размоваў жанчына пастаянна перамяшчалася па кватэры і так змагла скрасці зберажэнні пенсіянера.

Следства праводзіць праверку датычнасці жанчыны да ўчынення іншых аналагічных злачынстваў.

Апошнія навіны