BE RU EN

Фотафакт: Актывісткі Femen зладзілі ў цэнтры Мілана акцыю супраць Пуціна

  • 16.10.2014, 14:36

Перад самым адкрыццём саміту АСЕМ дзве актывісткі руху Femen правялі акцыю пратэсту супраць дзеянняў Расеі.

Дзве актывісткі Femen перад пачаткам саміту "Азія - Еўропа" (АСЕМ) зладзілі акцыю ў падтрымку Украіны. Раніцай у сераду, 16 кастрычніка, дзяўчыны прыйшлі да галоўнага сабору Мілана, агаліліся і перакулілі на сябе вёдры з чырвоным віном, якое павінна было сімвалізаваць кроў, пралітую ва Украіне, паведамляе dw.de са спасылкай на агенцтва AFP.

Акцыя прайшла ў сувязі з прыбыццём у Мілан прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. На саміце форуму АСЕМ, які праводзіцца ў горадзе 16 і 17 кастрычніка, запланаваны цэлы шэраг сустрэч ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Чакаецца, што сустрэча Пуціна і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адбудзецца ў пятніцу, 17 кастрычніка, у рамках шматбаковай сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі.

Апошнія навіны