BE RU EN

Малочныя рэкі з Літвы пацяклі ў Беларусь

  • 16.10.2014, 10:39

Паколькі Расея забараніла імпарт сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў, літоўскія малочнікі пачалі экспартаваць сваю прадукцыю ў Беларусь.

Аднак тэмпы экспарту тармозяцца затрымкамі ў разліках, паведаміла газета Lietuvos zinios, піша ru.delfi.lt.

«Тысячы тон было вывезена за якіх тры тыдні. Гэты працэс пачаўся ў сярэдзіне верасня», - паведаміў газеце віцэ-старшыня Літоўскай сельскагаспадарчай палаты і пайшчыка кааператыва Pienas LT Бронюс Маркаускас.

З ягоных слоў, тэмпы малочнага экспарту ў Рэспубліку Беларусь пакуль павольныя, паколькі позняцца разлікі, аднак гэта досыць звычайная практыка на беларускім рынку. Гаворачы аб дзейнасці кааператыва Pienas LT Маркаускас адзначыў, што ў Беларусі ідзе пошук партнёраў, якія могуць пастэрызаваць малако.

«Пакуль мы шукаем партнёраў, якія б маглі пастэрызаваць малако. Таму вядзем перамовы з перапрацоўшчыкамі(...) Пасля ўвозу малака з Літвы, Польшчы беларусы могуць вырабляць прадукты і экспартаваць іх у Расею. Гэта для іх можа быць залатая жыла», - сказаў Маркаускас.

Апошнія навіны