BE RU EN

Bloomberg: Сябры Пуціна купляюць «Ведомости»

  • 16.10.2014, 9:46

Бізнэсоўцы, блізкія да прэзыдэнта Расеі Уладзіміру Пуціну, збіраюцца набыць газету «Ведомости».

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на тры дасведчаныя крыніцы.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб абмежаванні ўдзелу замежнага капіталу ў расейскіх СМІ, піша РБК.

Ён можа быць выкарыстаны для таго, каб долі амерыканскай News Corp. (выдавец The Wall Street Journal), брытанскай FT Group (выдавец The Financial Times) і фінскай Sanoma у «Ведомостях» набыў альбо холдынг «Газпрам-Медыя», якім кіруе Міхаіл Лесін, альбо кампаніі, звязаныя з Юрыем Кавальчуком, адзначаюць крыніцы.

Адпаведны план быў падтрыманы адміністрацыяй прэзідэнта Расеі, сцвярджаюць суразмоўцы Bloomberg. З іх слоў, для таго, каб угода з лаяльнымі Пуціну бізнэсоўцамі стала больш «палітычна прывабнай», можа быць выкарыстаны пасярэднік.

«Крэмль мяркуе, што замежныя ўрады акцыянеры «Ведомостей». The Wall Street Journal ён прыраўноўвае да «ЗША», а The Financial Times - да «Вялікабрытаніі», - заявіла галоўны рэдактар «Ведомостей» Таццяна Лысова.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў сказаў Bloomberg, што лёс «Ведомостей» будзе вызначаць «рынкавы працэс». «Мы не ведаем, што адбудзецца з «Ведомостей», хто іх купіць», - адзначыў прадстаўнік Крамля.

Галоўным прэтэндэнтам на куплю расейскіх актываў Sanoma крыніцы называюць амерыканскага інвестара Піцэра Гэрвят, вядомага як заснавальнік «СТС Медыя» і радыёстанцыі Maximum. Бізнэсовец заявіў выданню, што сапраўды зацікаўлены ў актывах, але дзейнічае самастойна, а не ад чыйгосьці імя.

Прэзідэнт РБК Дэрк Сауэр, які заснаваў «Ведомости» ў 1999 годзе, выказаў меркаванне, што The Wall Street Journal і The Financial Times знаходзяцца ў «вельмі складанай сітуацыі».

«У Расеі ёсць вельмі мала людзей, якія здольныя купіць «Ведомости» і пры гэтым гарантаваць газеце рэдакцыйную незалежнасць», - сказаў Сауэр. На ягоную думку, найбольш верагодным пакупніком выдання стане структура, «лаяльная ўраду». «Гэта тое, што мяне турбуе», - дадаў бізнэсовец.

Апошнія навіны