BE RU EN

Ладуцька гатовы выдаткаваць $15 тысяч на відэа аб «шматгранным патэнцыяле Менска»

  • 16.10.2014, 9:15

Менгарвыканкам занепакоены іміджам сталіцы ў вачах замежных гасцей.

Пра гэта сведчыць лот, размешчаны на сайце icetrade.by. Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Менгарвыканкама шукае выканаўцу адказнага задання, якое прадугледжвае «выкананне здымак і стварэнне прэзентацыйнага відэроліка пра дзелавыя турыстычныя магчымасці Менска» да 20 лістапада.

Кошт роліка – 15 млн рублёў. Крыніца фінансавання - «уласныя сродкі кіравання бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва».

Відэаздымка і стварэнне прэзентацыйнага роліка павінны ажыццяўляцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычнымі асобамі, якія маюць досвед выканання работ для заказчыкаў РБ і РФ не менш за 3 гадоў. Неабходна прадставіць рэкамендацыі, а таксама пералік выкананых работ за гэты каляндарны год.

Што тычыцца непасрэдна відэароліка, то ён, згодна з патрабаваннямі чыноўнікаў Менгарвыканкама, павінен быць зроблены з выкарыстаннем аэрафотаздымкі Менска, павiнен змяшчаць у сабе візуальнае, маўленчае, тэкставае, музычнае суправаджэнне.

«Раскрыць шматгранны патэнцыял Менска для дзелавога турызму ў рамках створанай інфраструктуры», - такую задачу ставіць аўтарам Мінгарвыканкам.

Апошнія навіны