BE RU EN

На БТ не разумеюць, чаму іх забаранілі ва Украіне

  • 15.10.2014, 20:52

Прапагандысты будуць разбірацца ў сітуацыі.

Інфармацыя пра намер забараніць вяшчанне тэлеканала "Беларусь-24" на тэрыторыі Украіны стала такой жа навіной для Белтэлерадыёкампаніі, як і для іншых СМІ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, піша БелТА.

"Мы будзем разбірацца ў сітуацыі, высвятляць прычыны, каментары будуць", - сказалі ў прэс-службе.

Інфармацыйныя агенцтвы сёння распаўсюдзілі інфармацыю са спасылкай на кіраўніка Нацтэлерадыё Юрыя Арцёменкі аб пастанове Нацыянальнай рады Украіны ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб спыненні вяшчання праграм расейскага тэлеканала "365 дзён" і тэлеканала "Беларусь-24" на тэрыторыі Украіны.

У пачатку верасня Нацыянальная рада ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання Украіны апублікавала спіс з 15 расейскіх тэлеканалаў, вяшчанне якіх у краіне забароненае. У спіс уваходзяць "Первый канал. Всемирная сеть", "РТР-Планета", "НТВ-Мир", "Россия-24", "TVCI", "Россия-1", НТВ, ТНТ, "Петербург-5", "Звезда", Рен ТВ, РБК-ТВ, Life News, Russia Today і "История".

Апошнія навіны