BE RU EN

ЧС у футболе сярод тэрарыстаў пройдзе ў Лібіі

  • 15.10.2014, 18:52

У Лібіі запланавалі правесці міжнародны футбольны турнір сярод прадстаўнікоў ісламісцкіх рухаў.

Арганізацыяй турніру займаюцца баевікі радыкальнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Чэмпіянат адбудзецца ў кантраляваным тэрарыстамі горадзе Дэрна, перадае тэлеканал Russia Today.

Акрамя ісламістаў з Лібіі, у турніры плануюць узяць удзел таксама тэрарысты з Афганістана, Егіпта, Ірака ды Сірыі. Удзельнікі турніру будуць гуляць у футбол паводле сваіх правілаў, якiя не супярэчаць законам шарыяту.

Апошнія навіны