BE RU EN

Мінабароны пра колькасць баз РФ у Беларусі: Без каментараў

  • 15.10.2014, 16:28

Мінабароны Беларусі не каментуе інфармацыю аб другой расейскай вайсковай базе ў нашай краіне.

У прэс-службе ведамства сайту charter97.org адмовіліся нават удакладняць іх колькасць на тэрыторыі Беларусі.

«Пакуль без каментараў. Вось калі пастанова будзе прынятая, мы тады ўсё ў падрабязнасцях вам раскажам», - сказаў памочнік міністра абароны ў ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах палкоўнік Уладзімір Макараў.

Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя аб другой вайсковай базе Расеі ў Бабруйску. Экспэрты мяркуюць, што пляцоўка абраная не выпадкова: менавіта ў Бабруйску знаходзіцца самая вялікая вайсковая база для разгортвання вайскова-паветранага флоту ў пашыранай версіі, у параўнанні з Баранавічамі - у савецкія часы там знаходзіліся цяжкія бамбавікі.

Апошнія навіны