BE RU EN

На сценах Менска малююць «плюшавы дэсант»

  • 15.10.2014, 16:17

Мядзведзяў-парашутыстаў заўважылі на сцяне аднаго з будынкаў сталіцы.

Фота даслала ў рэдакцыю charter97.org чытачка.

Наўрад ці тыя, хто не сочыць за палітыкай, зразумеюць, што графіці «забароненае» і наважаць яго зафарбаваць, мяркуе яна. «У дажджлівае надвор'е радуюць нават такія дробязі», - піша аўтар фота Ганна.

Нагадаем, рана раніцай 4 ліпеня 2012 шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Праз некаторы час Лукашэнка прызнаў «плюшавы дэсант» і звольніў шэраг кіраўнікоў войскаў СПА і Памежнага камітэта.

Апошнія навіны