BE RU EN

Пераемніка Кандрацьева могуць прызначыць цягам двух тыдняў

  • 15.10.2014, 11:26

Прыняўшы адстаўку Георгія Кандрацьева, Беларуская федэрацыя футбола адразу ж прыступіла да пошукаў новага галоўнага трэнера зборнай.

Паводле звестак «Прессбола», пераемніка паспрабуюць знайсці бліжэйшымі двума тыднямі, паколькі ў канцы кастрычніка пара вызначацца са складам і адпраўляць выклікі футбалістам на адборачны матч 15 лістапада з гішпанцамі.

Калі ж у вызначаны тэрмін новага настаўніка зборнай прызначыць не атрымаецца, рыхтаваць нацыянальную каманду да паядынку ва Уэльва даручаць выканаўцу абавязкаў галоўнага трэнера.

Апошнія навіны