BE RU EN

Der Spiegel: Нямеччына не будзе аслабляць санкцыі супраць Расеі

  • 15.10.2014, 10:10

Адвод часткі расейскіх войскаў на месца пастаяннай дыслакацыі не можа стаць падставай для скасавання або змякчэння санкцый у дачыненні да Масквы.

Пра гэта заявіў спікер нямецкага ўрада Штэфэн Зайбэрт, паведамляе нямецкі часопіс Der Spiegel.

Ён падкрэсліў, што «рэальную вагу маюць ўчынкі, а не словы Крамля». Зайбэрт адзначыў, што афіцыйная Масква ўжо не раз напярэдадні важных міжнародных сустрэч рабіла гучныя заявы, якія потым не выконвала, піша gordonua.com.

«Цяпер я не бачу падставы сумнявацца ў мэтазгоднасці дзеючых санкцый», - сказаў прадстаўнік нямецкага ўрада.

11 кастрычніка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны вярнуць у месцы пастаяннай дыслакацыі вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вучэннях на тэрыторыі Паўднёвай вайсковай акругі. Удзел у вучэннях на палігонах Растоўскай вобласці бралі 17,6 тысячы вайскоўцаў, паведамілі ў Крамлі.

Лідэры Украіны і Расеі Парашэнка і Пуцін правядуць перамовы падчас саміту ACEM, які адбудзецца 16-17 кастрычніка ў Мілане.

Апошнія навіны