BE RU EN

Расейская праваабаронца: За дзень спецназ ГРУ страціў пад Луганскам 256 вайскоўцаў

  • 15.10.2014, 9:13

Заснавальніца групы «Груз 200» Алена Васільева агучыла інфармацыю пра новыя страты войскаў РФ, якія ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Атрымала вось такое паведамленне. І не ведаю, як да яго паставіцца: 5 верасня, пасёлак Каляровыя Пескі, Луганская вобласць, загінулых жаўнераў 256, спецназ ГРУ, - піша Алена Васільева. - Акрамя таго, зніклі без вестак 105 чалавек з унутраных войскаў, якія займаюцца аховай ядзерных аб'ектаў. Іх чамусьці кінулі на суправаджэнне «грузаў 200». Выбух на заводзе, што раскідаў 50 «Камазаў» гуманітарных памятаеце? 70 чалавек іх ахоўвалі з гэтых 105».

Нагадаем, раней Васільева паведамляла, што ў баях за данецкі аэрапорт загінула 700 расейцаў, а ўсяго з моманту пачатку вайны ў Данбасе - 4,5 тысячы. Разам з тым, расейскія ўлады працягваюць афіцыйна «не заўважаць» гэтыя ахвяры, адмаўляючы факт вайсковага ўварвання ва Украіну.

Фота: Facebook/Алена Васільева

Апошнія навіны