BE RU EN

Парашэнка: Мітынг тэрміновай службы Нацгвардыі справакавалі замежныя спецслужбы

  • 14.10.2014, 18:01

Прэзідэнт мяркуе, што «ВВшники» дыскрэдытавалі ўкраінскае войска.

Як паведамляе lb.ua, учорашні мітынг вайскоўцаў Нацгвардыі (былых байцоў унутраных войскаў) каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Банкавая ў Кіеве - правакацыя замежных спецслужбаў. Пра гэта ў Запарож’і заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка.

«Мне было шкада глядзець на марш дарослых мужчын, якія павяліся на правакацыю замежных спецслужбаў і ўдзельнічалі ў гэтай немасавай акцыі і спробе дыскрэдытаваць ўкраінскае войска», - сказаў ён.

Парашэнка адзначыў, што акцыя прадэманстравала неабходнасць звярнуць увагу на дысцыпліну і адказнасць за яе парушэнне. Ён мяркуе, што ўдзельнікі акцыі не з'яўляюцца тварам Узброеных сіл Украіны.

Нагадаем, учора пад адміністрацыяй прэзідэнта ў Кіеве мітынгавалі блізу 300 вайскоўцаў тэрміновай службы Нацгвардыі - спецыяльнага вайсковага падраздзялення міліцыі, створанага на базе Унутраных войскаў МУС. Мітынгоўцы патрабавалі дэмабілізацыі. Вайсковая пракуратура распачала ў дачыненні да мітынгоўцаў справы.

Фота: AP/Sergei Grits

Апошнія навіны