BE RU EN

Паўднёвая Асеція прызнала незаконныя «рэспублікі» Данбаса

  • 14.10.2014, 16:44

Адпаведны ўказ падпісаў «прэзідэнт» непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція Леанід Цібілаў.

У час сустрэчы са «спікерам парламента» так званай «Наваросіі» Алегам Царовым ён заявіў, што кіраўніцтва прыняло пастанову аб падпісанні ўказу аб прызнанні незалежнасці самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», паведамляюць крыніцы сепаратыстаў.

«Сёння, пасля падпісання мной указу аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай «народных рэспублік», мы маем магчымасць абмеркаваць наша далейшае супрацоўніцтва», - сказаў кіраўнік Паўднёвай Асеціі. Ён таксама паведаміў, што на «выбарах» у ДНР і ЛНР будзе прысутнічаць у якасці назіральнікаў група дэпутатаў парламента Паўднёвай Асеціі.

Апошнія навіны