BE RU EN

20 мільёнаў грамадзян РФ могуць застацца без пенсій

  • 14.10.2014, 16:29

Улады Расеі не могуць знайсці 22,5 мільёна працаздольных расейцаў.

Яны не зарэгістраваныя ў сістэме сацыяльнага страхавання і не плацяць унёскі ў Пенсійны фонд. Гэтая праблема абмяркоўвалася на нарадзе пад старшынствам віцэ-прэм'ера Вольгі Галадзец. Як распавяла паводле яго вынікаў «Расейская газета», у Расеі ёсць рэгіёны, дзе амаль палова працаздольных жыхароў - нідзе не зарэгістраваныя «прывіды». Такая сітуацыя характэрная для рэспублік Паўночнага Каўказа, але сустракаецца і ў рэгіёнах Далёкага Усходу, Сібіры, Урала і нават у Цэнтральнай федэральнай акрузе.

Вольга Галадзец запатрабавала як мінімум на трэць знізіць долю насельніцтва, незанятага ў легальным сектары эканомікі, і вывесці з «ценю» як мінімум 10% «шэрай» заработнай платы.

У гэтым выпадку страхавых узносаў будзе збірацца на 311 мільярдаў рублёў больш, падлічылі спецыялісты. Якімі менавіта метадамі будзе развязвацца гэтая задача, Мінпрацы павінен вызначыць да 1 лістапада - да гэтага тэрміну яму трэба зацвердзіць план мерапрыемстваў у легалізацыі працоўных стасункаў.

Як растлумачыў дырэктар Цэнтра працоўных даследаванняў НДУ ВШЭ Уладзімір Гімпельсан, праблема ў Расеі сістэмная. «У нас людзі ў большасці сваёй адукаваныя, у іх ёсць досвед працы на прадпрыемствах, у арганізацыях. Але няма попыту на іх працу. Буйныя прадпрыемствы аптымізуюцца. І людзі, якія сыходзяць з іх, трапляюць у нефармальны сектар», - кажа ён.

Рэгістравацца беспрацоўнымі бессэнсоўна - на дапамогу не пражывеш, а буйныя кампаніі ў апошнія гады не набіраюць новых людзей, кажа спецыяліст. Малы бізнэс развіваецца слаба, і расейцы пачынаюць падпрацоўваць - ляпіць шпалеры, капаць агароды, «бамбіць» на аўтамабілях. Вельмі нешматлікія з іх рэгіструюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, не маючы для гэтага стымулу.

Апошнія навіны