BE RU EN

ЕЗ перагледзіць санкцыі супраць РФ у канцы кастрычніка

  • 14.10.2014, 14:05

Санкцыі ЕЗ у дачыненні да Расеі будуць пераглядацца ў канцы гэтага месяца.

Пра гэта, як піша ТАСС, паведаміў у аўторак, 14 кастрычніка, кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Маскве Вігаўдас Ушацкас.

"Санкцыі будуць пераглядацца ў канцы гэтага месяца. Пастанова будзе прымацца ў залежнасці ад прагрэсу (аб Украіне), выканання "менскіх дамоўленасцей", - адзначыў дыпламат.

Паводле ягоных слоў, "у залежнасці ад канкрэтных вынікаў аб выкананні менскіх дамоўленасцей, ЕЗ будзе прымаць пастанову аб магчымым частковым або поўным адкліканні санкцый". "Самае галоўнае - гэта каб быў відавочны прагрэс на месцы ў стабілізацыі, каб выконваліся менскія дамоўленасці", - паўтарыў Ушацкас.

Нагадаем, што раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель канстатавалі адсутнасць такога прагрэсу і заявілі, што мірны план знаходзіцца пад пагрозай.

Апошнія навіны