BE RU EN

На мяжы з Украінай выявілі кантрабанду з кактусаў

  • 14.10.2014, 12:47

606 пакуначкаў насення раслін і 170 кактусаў з карэннем былі знойдзеныя ў купэ цягніка.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскай памежнай групы Дзмітрый Уклейка.

13 кастрычніка ў пункце пропуску «Славечна» на беларуска-ўкраінскай мяжы памежным нарадам супольна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў цягніку паведамленнем Жытомір - Баранавічы быў знойдзены безгаспадарны груз.

У адным з купэ на трэцяй паліцы былі схаваныя 606 пакуначкаў насення раслін і 170 кактусаў з карэннем. Растлумачыць паходжанне тавару праваднікі вагона не змаглі. Насенне і расліны канфіскаваныя супрацоўнікамі Гомельскай мытні, сума ацэнкі склала 12 млн рублёў.

Апошнія навіны