BE RU EN

Вярхоўная Рада прыняла ўсе антыкарупцыйныя законы

  • 14.10.2014, 12:44

Дэпутаты падтрымалі ўрадавы праект закона №5113 «Аб папярэджанні карупцыі».

Адпаведную пастанову падтрымалі 230 парламентарыі пры патрэбным мінімуме ў 226 галасоў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны ў аўторак, 14 кастрычніка, піша «Корреспондет».

Згодна з тлумачальнай запіскай да законапраекта, асноўнай яго мэтай з'яўляецца комплекснае рэфармаванне сістэмы прадухілення карупцыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Законапраект прадугледжвае стварэнне ва Украіне спецыялізаванага антыкарупцыйнага органа - Нацыянальнай камісіі ў пытаннях прадухілення карупцыі. У той жа час, будзе створаны Адзіны дзяржаўны рэестр асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.

Акрамя таго, законапраект павінен забяспечыць дзеянне спецыяльных антыкарупцыйных інструментаў - антыкарупцыйнай экспэртызы, спецыяльных антыкарупцыйных праверак. А таксама забяспечыць абарону грамадзянам, у якім выкрываліся карупцыйныя дзеянні.

Сёння Вярхоўная Рада ўжо прыняла чатыры законапраекты з антыкарупцыйнага пакета, прэзентаванага ўрадам. У другім чытанні парламентарыі падтрымалі законапраекты аб стварэнні Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро, аб Антыкарупцыйнай стратэгіі на 2014-2017 гады, закон аб супрацьдзеянні адмыванню даходаў і закон, які абавяжа ўкраінскія кампаніі раскрываць сваіх рэальных уладальнікаў. Такім чынам украінскі парламент падтрымаў увесь пакет антыкарупцыйных законаў, прапанаваны Кабінетам міністраў.

Апошнія навіны