BE RU EN

За купюру ў 5 тысяч беларускіх рублёў на аўкцыёне даюць $1300

  • 14.10.2014, 12:42

Рэдкі лот з'явіўся на аўкцыёне Ay.by.

Адзін з карыстальнікаў выставіў на продаж 5000 беларускіх рублёў. Цяпер гэтую банкноту гатовыя выкупіць за 1347 даляраў, піша «Наша Нiва».

Рэч у тым, што гэтая банкнота мае рэдкую серыю АГ. Як пішуць баністы (калекцыянеры папяровых грошай), за 14 гадоў яны не сустракалі яшчэ ніводнай банкноты з такой серыяй.

Калі вы паспяшаліся шукаць у сябе грошы з серыяй АГ, то варта папярэдзіць, што унікальнай яна з'яўляецца толькі для купюр наміналам 5000 рублёў. Па суседству ёсць лот, дзе прадаецца 100 рублёў з серыяй АГ, але зразумела, што за яго не прапаноўваюць нават даляра.

Адзначаюць, што яшчэ ні разу беларуская купюра на аўкцыёнах не прадавалася за такія грошы.

Апошнія навіны