BE RU EN

Леанід Кучук: «Пакуль наогул не думаў пра варыянт узначальвання каманды Беларусі»

  • 14.10.2014, 11:14

Беларускі спецыяліст, былы галоўны трэнер «Лакаматыва», Леанід Кучук паведаміў, што не ведае, ці змог бы ён узначаліць каманду Беларусі.

«Пакуль нічога не магу сказаць з нагоды таго, ці пагадзіўся б ці не ўзначаліць каманду Беларусі. Наогул пакуль не думаў аб такім варыянце», - сказаў Кучук «Прессболу».

Нагадаем, учора АБФФ абвясціла аб датэрміновым скасаванні кантракту з Георгіем Кандрацьевым. Арганізацыя ўжо склала спіс прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды. Вядома, што трэнерскі штаб Кандрацьева пакуль прадоўжыць працу з нацыянальнай камандай.

Апошнія навіны