BE RU EN

У Кіеве праходзіць «Марш славы» (Відэа, онлайн)

  • 14.10.2014, 10:37

На Майдане Незалежнасці стартаваў «Марш славы» да гадавіны УПА.

У цэнтр сталіцы Украіны прыйшлі тысячы людзей са сцягамі «Свабоды» (арганізатар акцыі »), УПА і сцягамі Украіны. Акрамя гэтага на месцы актывістам уручаюць сцягі. Заяўлена, што ў акцыі возьме ўдзел 20 тысяч чалавек, піша dialog.ua.

Калона пройдзе ад Майдана да Еўрапейскай плошчы і адтуль да Вярхоўнай Рады. Пад сценамі парламента маніфестанты будуць патрабаваць прыняць закон аб прызнанні герояў УПА змагарамі за незалежнасць з адпаведнымі льготамі, якія ёсць у ветэранаў Чырвонай арміі.

Апошнія навіны