BE RU EN

Украіна будзе адзначаць Дзень абаронцы айчыны ў гадавіну стварэння ЎПА

  • 14.10.2014, 9:59

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўстанавіў 14 кастрычніка новае дзяржаўнае свята.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, такая пастанова прынятая з мэтай «ушанавання мужнасці і гераізму абаронцаў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вайсковых традыцый і перамог украінскага народа, садзейнічання далейшаму ўмацаванню патрыятычнага духу ў грамадстве і ў падтрымку ініцыятывы грамадскасці», піша Лiга.нет.

«Згодна з перакананнямі Парашэнкі, дзень, які раней быў адным з галоўных святаў запарожскіх казакоў, стане адным з галоўных святаў у календары новай Украіны. Згодна з указам, губляе дзеянне Указ прэзідэнта Украіны ад 23 лютага 1999 года «Аб дне абаронцы Айчыны», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што 14 кастрычніка таксама адзначаецца свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, а таксама Дзень Украінскага казацтва і гадавіны стварэння УПА.

Апошнія навіны