BE RU EN

На вуліцах Гомеля раздаюць сцягі Расеі

  • 14.10.2014, 9:57

У гарадах Беларусі надалей вядзецца распаўсюджванне сімволікі суседняй дзяржавы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Высылаю Вам яшчэ адно пацверджанне распаўсюду расейскай сімволікі на дарогах у Гомелі. Гэтае фота зроблена мной з машыны ў Гомелі на скрыжаванні ў раёне фабрыкі «Спартак». Што характэрна з 15 машын у чарзе на скрыжаванні ні адзін кіроўца не ўзяў гэта».

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сімволікі суседняй дзяржавы на вуліцах беларускіх гарадоў.

Апошнія навіны