BE RU EN

Арцём Шаўчэнка: Пікет жаўнераў ВВ падобны на арганізаваны РФ мяцеж

  • 14.10.2014, 9:05

Вядомы ўкраінскі журналіст мяркуе, што да ўчарашняй акцыі ля Адміністрацыі Парашэнкі прыклала руку Масква.

Пра гэта Арцём Шаўчэнка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Заўтра 14 кастрычніка. Пасяджэнне ВР, дзе будуць галасаваць за прызначэнне камандуючага Нацгвардыяй Паўтарака на міністра абароны. Аж чацвёртага па ліку, пасля Лебедзева, дарэчы, - піша журналіст. - І пры гэтым накшталт пікет накшталт незадаволеных гвардзейцаў тэрміновай службы пад АП, якія патрабуюць «дэмбеля», які зацемна яшчэ стаіць, а ў сетках наладоўваюць па-поўнай узмацненне пікету гвардзейцаў вайскоўцамі іншых частак.

Усе складнікі для радыкальнай эскалацыі. Перакананы - у інтарэсах РФ. Перакананы - хваляванні ў асяроддзі тэрміновай службы-гвардзейцаў інспіраваныя варожай агентурай. За 2 тыдні да выбараў.

Вайсковай контрразведцы СБУ - не спаць і працаваць усю ноч».

Нагадаем, больш за паўсотні вайсковаслужачых тэрміновай службы Нацыянальнай гвардыі выйшлі з вайсковай часткі 3027 «БАРС» у Кіеве ўчора сабраліся ля Адміністрацыі прэзідэнта. Удзельнікі акцыі патрабавалі правесці дэмабілізацыю. Са слоў вайскоўца, замест аднаго года, яны ўжо адслужылі паўтара.

Апошнія навіны