BE RU EN

СБУ затрымала ўкраінскага афіцэра, які шпіёніў на ФСБ

  • 13.10.2014, 21:00

Служба бяспекі Украіны выкрыла ўкраінскага афіцэра, які займаўся шпіёнскай дзейнасцю на карысць расейскіх спецслужбаў.

Пра гэта заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Кіеве дарадца кіраўніка міністэрства Маркіян Лубкіўскі, піша "Інтэрфакс".

"Контрразведка СБУ падчас спецаперацыі спыніла шпіёнскую дзейнасць вайскоўца Узброеных сіл Украіны, які спрабаваў перадаць ФСБ РФ сакрэтную інфармацыю аб выкарыстанні ў АТА Вайскова-паветраных сіл", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, СБУ затрымала гэтага афіцэра і не дапусціла перадачу сакрэтных звестак, якія выкарыстоўваюцца падчас палётаў знішчальнікаў. Удакладняючы дэталі здарэння, дарадца кіраўніка ўстановы паведаміў, што затрыманы - афіцэр вайсковай авіяцыі, старшы лейтэнант, 1983 года нараджэння; займаўся шпіянажам за грашовую ўзнагароду.

Чыноўнік таксама дадаў: "Ён сабраў матэрыялы, якія маглі зацікавіць пакупнікоў, запісаў на флэшку... Довады супрацьпраўнай дзейнасці былі канфіскаваныя ў яго падчас затрымання. Затрыманы ён быў у Запарожжы пры спробе перадаць інфармацыю супрацоўніку ФСБ".

Апошнія навіны