BE RU EN

Штэфан Зайбэрт: Расея дае абяцанні і не выконвае іх

  • 13.10.2014, 20:00

Падстаў для змякчэння санкцый супраць Крамля пакуль няма.

Пра гэта ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне заявіў спікер нямецкага ўрада Штэфан Зайбэрт, піша "Укрінфарм".

"Паводле стану на сёння мы не бачым падставы для таго, каб ставіць пад пытанне існыя цяпер санкцыі", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, пастанова Масквы аб адводзе 17,6 тысяч вайскоўцаў з тэрыторыі Растоўскай вобласці хоць і з'яўляецца "крокам у бок зняцця напружання", але павінна яшчэ быць выканана напраўду. Як адзначыў Зайбэрт, досвед паказвае, што Расея зноў і зноў дае абяцанні перад важнай сустрэчай на міжнародным узроўні, а затым іх не выконвае.

Нагадаем, 16-17 кастрычніка ў Мілане адбудзецца саміт АСЕМ, удзел у якім плануюць узяць лідэры краін - чальцоў ЕЗ, а таксама расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Апошнія навіны