BE RU EN

Нацбанк панізіў стаўку рублёвых крэдытаў

  • 13.10.2014, 19:47

Сума адсоткавай стаўкі рублёвых крэдытаў для юрыдычных асоб з 14 кастрычніка 2014 года не можа перасягаць 32,3% гадавых.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка Беларусі.

У верасні 2014 сума сярэдняй адсоткавай стаўкі новых крэдытў, якія выдаюцца банкамі юрыдычным асобам у беларускіх рублях (без уліку крэдытаў, якія выдаюцца на льготных умовах), склала 33,3 адсотка гадавых.

У адпаведнасці з пастановай Управы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2014 года №260 (з улікам дадатку, унесенага пастановай Управы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2014 №582) максімальная сума адсоткавых ставак для аперацый банкаў у выдачы грашовых сродкаў (крэдытаў) юрыдычным асобам - рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у беларускіх рублях з 14 кастрычніка 2014 года не павінна перасягаць 32,3 адсотка гадавых.

Апошнія навіны