BE RU EN

Затрыманай «за Крым» актывістцы не аддаюць ноўтбук

  • 13.10.2014, 18:58

Вольга Крапоціна з Гародні атрымала фармальны адказ на свой зварот з управы ўнутраных спраў аблвыканкама.

У ім гаворыцца, што канфіскаваная ў яе міліцыяй верасня 19 друкаваная прадукцыя накіраваная на экспэртызу, справа аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль прыпыненая. Аднак у афіцыйным лісце зусім не згадваецца пра канфіскаваны ў пакоі Крапоцінай падчас так званага агляду памяшкання ноўтбук яе суседкі. У сваім ранейшым звароце Крапоціна прасіла вярнуць гэты беспадстаўна канфіскаваны кампутар, піша сайт ПЦ "Вясна".

Нагадаем, што 19-га верасня міліцыя затрымала Вольгу Крапоціну ў цэнтры горада і забрала ў яе 17 улётак з тэкстам "Вярніце Крым! Рукі прэч ад Украіны" і "Ганьба здраднікам Радзімы з "трыкалорам" у зубах. Пуцін вам далонь пацісне, як падыме на штыках". Крапоціну тады трымалі пару гадзін у РАУС, а потым на месцы яе жыхарства правялі ператрус.

Апошнія навіны