BE RU EN

Навукоўцы назвалі самыя падбадзёрлівыя напоі

  • 13.10.2014, 17:24

Навукоўцы паказалі спіс падбадзёрлівых напояў, якія дзейнічаюць не горш кубка моцнай кавы.

Пра гэта піша «Росбалт».

Па-першае, гэта свежавыціснуты гранатавы сок. Ён уважаецца за самы карысны напой не толькі для бадзёрасці, але і для сэрца. Аднак піць яго трэба, разводзячы вадой, папярэджваюць навукоўцы. На другім месцы імбірная гарбата - дзякуючы ўласцівасцям паскараць абмен рэчываў і стымуляваць крывацёк. Імбір цудоўна здымае стомленасць і апатыю. Рэкамендуецца дадаваць у напой мёд для ўзмацнення эфекту, паведамляе партал Myjane.

Далей ідзе сок з парасткаў пшаніцы, які выдатна ўплывае на нервовую сістэму, насычае арганізм вітамінамі і мінераламі. Годнай заменай кавы з'яўляецца гарбата з лімонніка, які бадзёрыць і паляпшае настрой. Замыкае спіс карысных падбадзёрлівых напояў зялёная гарбата. Кафеін, што прысутнічае ў ёй, дзейнічае на арганізм мякка, але эфектыўна.

Апошнія навіны