BE RU EN

Андрэя Дзяшчыцу прызначылі амбасадарам Украіны ў Польшчы

  • 13.10.2014, 15:49

Пётр Парашэнка прызначыў Андрэя Дзяшчыцу паслом Украіны ў Польшчы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

«Андрэй Дзяшчыца прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Украіны ў Рэспубліцы Польшча, Алег Шамшур - паслом у Французскай Рэспубліцы, а Вадзім Вахрушаў - паслом у Каралеўстве Саудаўская Аравія», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Андрэй Дзяшчыца займаў пасаду міністра замежных спраў Украіны да 19 чэрвеня, калі Вярхоўная Рада вызваліла яго ад выканання абавязкаў. 14 чэрвеня, калі каля тысячы актывістаў пікетавалі амбасаду Расеі ў Кіеве, Дзяшчыца, спрабуючы іх супакоіць, праспяваў вядомую песню футбольных фанатаў пра Пуціна.

Фота: ukrafoto.com

Апошнія навіны