BE RU EN

У Магілёве падлеткі зноў збеглі са спецвучылішча

  • 13.10.2014, 12:56

У Магілёве двое выхаванцаў Дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №2 самавольна пакінулі ўстанову.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, маладыя людзі 1998 нараджэння збеглі з спецвучылішча ў другой палове дня ў нядзелю 12 кастрычніка.

«Мы шукаем згодна са звычайнай схемай. Прымаюцца захады, каб высветліць іх месцазнаходжанне», - распавёў ён. Са слоў Ігнатовіча, абодва падлеткі, якія ўцяклі, з'яўляюцца магілёўцамі.

Уцёкі выхаванцаў Дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №2 сталі ужо чацвёртымі сёлета.

Нагадаем, 26 верасня з гэтага ж вучылішча збеглі 34 выхаванцы. Пазней усе яны былі знойдзеныя і дастаўлены ў навучальную ўстанову. Апошняга ўцекача - 17-гадовага мянчука Уладзіслава Лагуну - затрымалі ў Менску на пачатку кастрычніка.

Апошнія навіны